Сіхатэ-Алінскі метэарыт
Appearance
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/a/ab/SikhoteAlinMeteorite.jpg/220px-SikhoteAlinMeteorite.jpg)
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/2/2d/Sikhote-Alin_stamp_1957.jpg/220px-Sikhote-Alin_stamp_1957.jpg)
Сіхатэ́-Алі́нскі метэары́т[1] — жалезны метэарыт, які ўпаў 12 лютага 1947 года ў заходніх адгор’ях Сіхатэ-Аліня.
Выпаў у выглядзе метэарытнага дажджу, які ўтварыўся ад драбнення асноўнай масы на вышыні 4—5 км над Зямлёй. Падзенне суправаджалася ўспышкамі святла і выбухамі. Найбольшыя яго экзэмпляры ўтварылі кратары дыяметрам ад 4 да 28 м, дробныя рассеяліся на плошчы каля 3 км². Агульная маса метэарытнага рэчыва прыкладна 70 т, маса асколкаў і асобных экзэмпляраў, знойдзеных на плошчы падзення, 37 т, найбольшы з іх 1745 кг. Складаўся з жалеза (93 %), нікелю (6 %) і невялікай колькасці фосфару, кобальту, серы і медзі.
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Сіхатэ-Алінскі метэарыт // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 426. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).